Цячэ рэчка каламутна, чаму дзеўка така смутна
Я і смутна і сярдзіта, бо я з ночы была біта

Біла мяне маці з ночы за Івана кары вочы
Шчэй казала будзе біці, каб Івана не любіці

Мая мамка даражэнька, як была ты маладзенька
Ты ж любіла майго татку, як люблю свайго Іванку

Я Іванку так любую, дзе ні стрэчу, там цалую
Ты, Іванка, сэрца мае, няма крашэ, як нас двое
Ты, Іванка, сэрца мае, няма крашэ, як нас двое
Цячэ рэчка каламутна, чаму дзеўка така смутна
Я і смутна і сярдзіта, бо я з ночы была біта
Я і смутна і сярдзіта, бо я з ночы была біта
Я і смутна і сярдзіта, бо я з ночы была біта
Ссылка на минусовку: