Уславiм любоў i ў гонар любвi спяём.
Вясёлым вiном бакалы
паўней нальём.
I вып’ем з любоўю,
дай Бог не ў апошнi раз,
— яшчэ раз,
За тых, каго помнiм,
яшчэ раз за ўсiх за нас.
Прыпеў:
Мы першы бакал
уздымаем па праву
За Белую Русь,
на нашу Дзяржаву,
За славу яе,
за гордую славу, —
Нам ёй даражыць.
За спеў салаўёў
У вечных дубровах,
За сiнь васiлькоў
На ўзмежках жытнёвых,
За шчасце любiць,
За шчасце на свеце жыць.
Уславiм сяброў i ў гонар
сяброў спяём,
Вясёлым вiном бакалы
паўней нальём.
I вып’ем з сябрамi,
дай Бог не ў апошнi раз,
— яшчэ раз,
За тых, хто не з намi,
яшчэ раз за ўсiх за нас.
Прыпеў
Уславiм жыццё
i ў гонар жыцця спяём.
Вясёлым вiном бакалы
паўней нальём.
I вып’ем да донца,
дай Бог не ў апошнi раз
— яшчэ раз,
За яснае сонца,
яшчэ раз за ўсiх за нас.
Прыпеў.
Ссылка на минусовку: