Ой, кадля крыніцы
Ой, каля крыніцы сцежка лугавая.
Ходзіць па вадзіцу дзеўка маладая.
Белая каліна водар разлівае.
Прагна на дзяўчыну хлопец паглядае.
Прыпеў:
Каханне – цуд і Божы дар.
Кахаць на смех – вялікі грэх.
Кахайце раз, і прыйдзе час
Здзяйснення вашых мар.
А красуння тая кветкай ружавее.
Хлопца як спаткае – сонцам расквітнее.
Шчасця хто не мае – хай любоў гукае.
Жонка маладая мужа сустракае.
Прыпеў.(2 разы)
Ой, каля крыніцы сцежка лугавая.
Ходзіць па вадзіцу дзеўка маладая.
Прыпеў. (2 разы)
Кахайце раз, і прыйдзе час
Здзяйснення вашых мар.
Ссылка на минусовку: