Исполнитель: Белорусские

Композиция: Пах чабаровы

Музыка Уладзiмiра Буднiка 
Верш Кастуся Кiрэенкi

Не прыдумала сама,
Што са мной здарылася:
З працы сёння йшла дамоў
I з дарогi збiлася.
Мне б iсцi каля ракi, —
Я ж пайшла дубровай,
Галаву маю кружыў
Пах чабаровы.

Прыпеў:
Я iшла ўсё ды iшла,
Аж пакуль стамiлася,
i не ведаю сама,
Як з Iгнасем стрэлася.
А Iгнась жа — ён са мной
Ды такi суровы…
Не кружы мне галавы,
Пах чабаровы!

Хлопец глянуў на мяне —
Я аж здрыганулася.
Але што са мной? Чаму
Да яго схiнулася.
I чаму так мiлы мне
Прывiтання словы?
Кружыць, кружыць галаву
Пах чабаровы!

Прыпеў.

Неба ззяла над зямлёй
Яркай вечарнiцаю.
Доўга мы сядзелi з iм,
З любым, над крынiцаю.
Толькi цiхiя дубы
Чулi нашы змовы…
Ой, вясна мая, вясна,
Пах чабаровы…

Прыпеў.

Што скажу матулi я,
Як часiнай позняю
Я з’яўлюся перад ёй,
Ласкавай i грознаю.
Што скажу, схаваю як
Водар той дубровы?
Аж у хату прынясла
Пах чабаровы…
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/national/Бelorusskie/Пah_chabarovy.html
www.ruminus.ru