Хэй, у лесе пры даліне
1.Хэй, у лесе пры даліне ў нас сталася бяда
Гэй, гэй, у лесе пры даліне сталася бяда
Гэй, гэй, у лесе пры даліне сталася бяда
Дуб да дуба пахіліўся, камар з дуба ды зваліўся
Пабіў камар патыліцу аб дубовую карыцу
Ой, пабіў камар бакі аб дубовыя сукі
Ды пабіў камар калені аб дубовыя карэнні, ой.
2. Хэй, у лесе пры даліне ў нас сталася бяда
Гэй, гэй, у лесе пры даліне сталася бяда
Гэй, гэй, у лесе пры даліне сталася бяда
Высыпаліся ўсе зубы ды с камарыкавай губы
Пасылайце да аптэкі, прынясіце добрай лекі
У бальніцу завязіце, ды мяне там палажыце
Там добрыя дактары вымуць душу без пары, ой
3. Хэй, у лесе пры даліне ў нас сталася бяда
Ой, у лесе пры даліне пахавалі камара
Гэй, гэй, у лесе пры даліне сталася бяда
Гэй,гэй, у лесе пры даліне пахавалі камара
Ссылка на минусовку: