Музыка М. Захарчанкі
Палюбіць Беларусь вельмі проста,
Трэба толькі прыехаць сюды,
Дзе пявучыя стромкія сосны
І іскрыстыя сцежкі вады.
Тут жывуць светларусыя людзі
І калышацца лёну блакіт,
Хто калісьці тут быў,
Не забудзе тумановы світанак ракі.
П р ы п е ў:
Беларусь, Беларусь,
Дорыш людзям красу!
Беларусь, Беларусь,
Цябе у сэрцы нясу.
Беларусь, Беларусь,
Цябе у сэрцы нясу.
Тут над хатамі бусел лятае,
Храм Сафіі стаіць над Дзвіной,
Я як добрую казку згадаю
Сіні погляд Радзімы маёй.
Прыгажуні-бярозкі глядзяцца
У празрыстае люстра вады
Так спакусліва вабяць духмяным
Пахам кветак вішнёвых сады.
Палюбіць Беларусь нашу проста
За гасцінных і шчодрых людзей
Боль чужы адчуваюць тут востра
І прыветна страчаюць гасцей.
Я зямлі гэтай шчыра малюся
Пад лясоў шапатлівы прыбой
У цяжкі міг сэрцам я прытулюся
Да яе, як да маці сваёй.
Ссылка на минусовку: