Исполнитель: Захлевный Леонид

Композиция: Завешся ты ласкава Белай Руссю

1.Завешся ты ласкава Белай Руссю, 
Ў касу ўплятаеш сіні васілёк, 
Ляціць у паднябессі белы бусел, 
Красуе ў полі шоўкавы лянок.

Прыпеў: 
О Беларусь! Мая Радзіма! 
Ты для мяне адна у свеце, 
Як маці, што мяне радзіла, 
Як сонца, што на небе свеціць.

2.Завешся ты ласкава Белай Руссю, 
Праўдзівая, сумленная заўжды. 
Табе, Айчына, нізка пакланюся 
За мужнасць у суровыя гады.

Прыпеў.
3.Завешся ты ласкава Белай Руссю, 
Прыгожая, цудоўная мая. 
Табою я заўсёды ганаруся, 
Люблю цябе, бацькоўская зямля.

Прыпеў.
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/zru/Зahlevnyj_Лeonid/Зaveshsya_ty_laskava_Бelaj_Рussyu.html
www.ruminus.ru