Исполнитель: Белорусские

Композиция: Зямля мая

Зямля мая

1.Благаслаўлённа будзь, зямля маіх бацькоў
Зямля, апаленая полымем вайны
Я белай птушкай узнімуся над табой
Каб бараніць цябе ад гора і бяды
Жадаю міру я табе на доўгі шлях
Квітней, зямля мая, пад гоман ручаёў
Хай буйна жыта каласіцца на палях
І засынае хай пад спевы салаўёў
   Прыпеў:
Зямля мая, квяцісты дзіўны край
Пад зорным небам птушкаю лунай
Не ведай болей войнаў, болю, слёз
Бо заслужыла ты
Бо заслужыла ты
Бо заслужыла ты шчаслівы лёс

2.За шчырым сэрцам і адкрытаю душой
Жувуць тут людзі, і спакон вякоў жылі
На ўсіх, зямля, хапае шчодрасці тваёй
Твайго цяпла, тваёй пяшчоты і любві
Няхай не ведае зямля мая пакут
І дым Чарнобыля хай кане ў небыццё
Малю аб шчасці для цябе, мой родны кут
Каб толькі радасным было тваё жыццё
   Прыпеў:
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/national/Бelorusskie/Зyamlya_maya.html
www.ruminus.ru