Исполнитель: Белорусские

Композиция: Беларусь мая, блакітнавокая

Бацькаўшчына любая мая

1.Па вясне зялёнай ў спадніцы
Ўсё пяе і ажывае зноў
Чырванеюць ў ліпені суніцы
Зіхацяць, як зоркі нашых сноў
Прыпеў:
Ты, як мара блізкая, далёкая
Ты як спеў пяшчотны салаў’я
Беларусь мая блакітнавокая
Бацькаўшчына любая мая

2.Любы мне і ўвечары і ў ранні
Вёсачкі твае і гарады
Я табе клянуся ў каханні
На ўсё жыццё, на ўсе гады
Прыпеў:

Рэчытатыў
Беларусь мая родная, хай заўсёды сінія азёры абдымаюць цябе
Хай буйныя вятры нясуць табе толькі добрыя весткі
А людзі, якія нараджаюцца на гэтай зямлі
Хай будуць здаровымі, шчаслівымі і багатымі
Прыпеў: (Песня велічальная мая)
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/national/Бelorusskie/Бelarus__maya__blakitnavokaya.html
www.ruminus.ru