Скрыпяць мае лапці, як іду да цебе.
А я каля цебе думаю што ў небе.
- Скажы, Ганулька, а ты праўду мне -
А ці любіш мяне, а ці не?
- Скажы, Ганулька, а ты праўду мне -
А ці любіш мяне, а ці не?
Паслухай, Ганулька, а што людзі кажуць:
Нашага кахання нічым не развяжуць.
Ніколі нас не змогуць сілаю,
Бо мы будзем жыці з мілаю.
Ніколі нас не змогуць сілаю,
Бо мы будзем жыці з мілаю.
Паслухай, Ганулька, што сава спявае.
Пэўна яна наша ўсё гора знае.
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне -
А ці любіш мяне, а ці не?
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне -
А ці любіш мяне, а ці не?
Ссылка на минусовку: