Исполнитель: Кунец Андрей

Композиция: Гэта Беларусь мая

1.Там дзе вербы над ракой, 
Клёкат буслаў над страхой, 
Дзе садоў духмяны пах 
Зіхаціць раса ў палях. 
Кветак вытканы дыван, 
I дзяўчынкі тонкі стан. 
Дзе квітнеюць васількі, 
Нібы зорачкі. 
   
Прыпеў: 
Гэта Беларусь мая, i калі спяваю я, 
Чуе Беларусь мая, як люблю яе. 
Гэта Беларусь мая i любімая зямля 
Свеціць зоркаю з нябёс, 
Дзе бы ні быў я. 
 
2.Дзён цудоўных абеліск, 
Усіх вітае шчыра Мінск. 
Да сябе заве напеў 
Белавежскай пушчы дрэў, 
Кліч палескіх жураўлёў 
Над прасторамі палёў. 
Льецца гучных нот рака 
Нібы музыка. 
    
Прыпеў: 
На небасхіл гляжу я і бачу зорку тую, 
Адзіную такую, што клічуць БЕЛАРУСЬ! 
    
Прыпеў:
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/kru/Кunec_Аndrej/Гeta_Бelarus__maya.html
www.ruminus.ru