БУЛЬБАЧКА.
/сл. Любоў Казачонак/
муз. Уладзіміра Асадчага/
Ёсць у нас на Беларусі прымаўка такая
І дарослы і падлетак яе кожны знае
Шукай дзеўку ў агародзе, а не ў карагодзе,-
Вось куды спаткаць дзяўчыну нашы хлопцы ходзяць!
Прыпеў:
Бульба, бульба, бульбачка
Драная, пячоная
Я дзяўчынка-весялуха
Ох, не заручоная!
І сядзела я на градцы, бульбачку палола,
А між гэтым паглядала я ўвесь час наўкола:
Ці не ходзяць паўз плот хлопцы з думкаю адзінай
Як пасватаць тую дзеўку, што сядзіць ў націне
Прыпеў:
Бульба, бульба, бульбачка,
Смажана й варана
Праз цябе я бульбачка
Не мыта, не прыбраная
Вечарам сабрала сілы й ў клуб завітала
Як зайгралі там музыкі польку заскакала
З пад абцасаў ажно іскры, шчокі заірдзелі
То прыкмецілі й хлопцы, у сваты захацелі
Прыпеў:
Бульба, бульба, бульбачка
Выбачай мяне цяпер
Завітаў ка мне ў сваты
Сам мясцовы інжынер
Ссылка на минусовку: