Исполнитель: Сябры

Композиция: Веснавыя званы (Янка Купала)

Зорка ўпадзе на зямлю веснавую
І прарасце з яе зорны прамень
Сейбіт ідзе, месяц у вырай вяслуе
І пачынаецца заўтрашні дзень.

Сейбіт ідзе, ён гады не спыняе,
Пакуль гудуць веснавыя званы.
Заўтрашні дзень песнямі ён засявае,
Там на зямлі красавалі яны.

Янка Купала, песню зямля ўскалыхала.
Янка Купала, выспела - песняю стала.
Янка Купала, песню на крылах панеслі
Белыя гусі, белыя гусі над Русью над белай.

Светлай вадой з глыбіні б‘юць крыніцы,
Звоняць з вышынь веснавыя званы,
А над зямлёй песня, як злом бліскавіцы,
Над курганамі сівой даўніны.

Янка Купала, песню зямля ўскалыхала.
Янка Купала, выспела - песняю стала.
Янка Купала, песню на крылах панеслі
Белыя гусі, белыя гусі над Русью над белай.
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/sru/Сyabry/Вesnavyya_zvany__Яnka_Кupala_.html
www.ruminus.ru