Исполнитель: Свята

Композиция: Добрым людзям

 Цяпла і міра жадаю хаце,
 Здароўя бацьку, дзецям, маці!
 Каб не збяднелі, дух і вера
 Каб не міналі Вашы дзверы,
 І каб кахалі Вас бяз меры.

 Прыпеў: Хай ад бліноў плыве дымок,
 І смачна пахне ў Вашай хаце!
 Хай сыдзе хмарай чорны рок
 З духмяным хлебам вякуе шчасце!

 Хай Вас мінаюць завірухі,
 Ліхія людзі, злыя скрухі!
 Хай у дзяжы падходзіць цеста,
 Хай у застоллі будзе цесна
 Ад шчырых слоў і любай песні!

 Прыпеў.

 Вясна хай будзе ў хаце вечна,
 Над хатай шчасце шляхам Млечным
 Святло надзеі ў сэрцах будзіць!
 Любоў хай вецер не астудзіць —
 Жывіце доўга, добрыя людзі!

 Прыпеў 3 разы.
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/sru/Сvyata/Дobrym_lyudzyam.html
www.ruminus.ru