Исполнитель: Алеся

Композиция: Жавраначка

Жаўраначка, жаўраначка!
Людзі, гляньце: жаўраначка!
Першая, найпершая
Вястуння весніх дзён.
Як яна трапечацца,
Не бачыце, не бачыце?
І кажаце насмешліва,
Відаць, прысніўся сон.
Адкуль ёй быць, калі яшчэ
Мароз сярдуе і пячэ,
І сівер дзьме, што не запець?
Зарана жаўранцы ляцець.
Адкуль ёй быць, калі яшчэ
Мароз сярдуе і пячэ?
Зарана, рана жаўранцы ляцець!
Жаўраначка, жаўраначка!
Людзі, чуеце, жаўраначка!
Ой, як захліпаецца
званочак над зямлёй!
Як яна заходзіцца,
Не чуеце, не чуеце?
І лічыце паблажліва
прыдумкаю маёй.
Адкуль ёй быць, калі наўкол
Яшчэ засланы снегам дол,
І сосны ў шэрані стаяць?
Зарана жаўранцы спяваць!
Адкуль ёй быць, калі наўкол
Яшчэ засланы снегам дол?
Зарана, рана жаўранцы спяваць.
Жаўраначка, жаўраначка!
Людзі, верце, жаўраначка!
Хай сабе не бачыце,
Не чуеце, ну, што ж?
Так бывае, мілыя,
І я на вас не крыўджуся,
Бо жаўраначка, жаўраначка
Прыляцела ўсё ж!
Так бывае, мілыя,
І я на вас не крыўджуся,
Бо жаўраначка, жаўраначка
Прыляцела ўсё ж!
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/aru/Аlesya/Жavranachka.html
www.ruminus.ru