Исполнитель: Бяседа

Композиция: Зязюля-варажбітка

Ад зязюлi да зязюлi мы жывём, 
А гады нiбыта хмары над сялом.
Нарадзiцца выпаў час i памiраць,
А зязюля прыляцела кукаваць.
    Прыпеў:
Ку-ку, ку-куе шэрая,
Ад ранiцы да ночкi.
У варажбу паверыў я
I ўсё лiчу гадочкi.
Ку-ку, кукуй, наваражы
Нямала i нямнога,
Ты мне зязюля падкажы,
Да любай дзе дарога.
У клубок дарог схаваны лёс i час,
А каханне ўсё праходзiць мiма нас.
Ды жыццё не прыпыняецца — бяжыць,
Зноў зязюля прыляцела варажыць.
    Прыпеў.
Паляцелi птушкi ў вырай на зары,
Не чутно маёй зязюлi у бары.
Толькi мiлую сустрэў я ля сяла,
Мне зязюля-варажбiтка памагла.
    Прыпеў.
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/bru/Бyaseda/Зyazyulya_varazhbitka.html
www.ruminus.ru