Исполнитель: Песняры

Композиция: Марына

Наказала маці позна не гуляці,
Каб дачка Марына пасядзела ў хаце.
Як заснула маці на сваю нядолю,
Уцякла Марына праз акно на волю.

Ой, ішлі казакі,
Ды на Вукраіну,
Казакі-гулякі
Клікалі Марыну.
Марына!

Прыпеў:
Марына, Марына,
Ад чаго ж ты тужыш,
Мусіць, ты, Марына,
Казачэньку любіш.

Марына, Марына,
Ад чаго ж ты тужыш,
Мусіць,
Казачэньку любіш.

Потым бацька ўзяўся за парадак ў хаце:
Не пускаў Марыну з хлопцам пагуляці.
Уцякла дачушка, толькі ўсе заснулі,
Правяла з каханым ночку медавую.

Ой, ішлі казакі,
Ды на Вукраіну,
Казакі-гулякі
Клікалі Марыну.
Марына!

Прыпеў:
Марына, Марына,
Ад чаго ж ты тужыш,
Мусіць, ты, Марына,
Казачэньку любіш.

Марына, Марына,
Ад чаго ж ты тужыш,
Мусіць,
Казачэньку любіш.

Вось і стала бабкай у Марыны маці -
Голас немаўляткі зазвінеў у хаце.
Дзе ты, казачэнька, казачэнька любы?
Хто ж цяпер Марыну павядзе да шлюбу?

Ой, пайшлі казакі,
Ды на Вукраіну,
Казакі-гулякі
Кінулі Марыну.
Марына!

Прыпеў:
Марына, Марына,
Ад чаго ж ты тужыш,
Мусіць, ты, Марына,
Казачэньку любіш.

Марына, Марына,
Ад чаго ж ты тужыш,
Мусіць,
Казачэньку любіш.
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/pru/Пesnyary/Мaryna.html
www.ruminus.ru