Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Расьпятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі зь мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясьвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца да яснага сонейка:
Няшчасных, зімовых саграваць сірацін.
Прыветна, паўз гуляючы гонейках
Часьцей заглядаці да цёмных хацін.
Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясьвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Расьпятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі зь мяцеліцаў шумамі
Ня вылі над роднай зямлёй, над табой.
Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, уся сьвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Ссылка на минусовку: