Як пагнала бабуленька куранятак пасці.
1.Захацела бабуленька разам збагацеці,
Пасадзіла курачку, каб вывела дзеці.
Ды нямнога, толькі трое,куранят прыждала;
Не паспелі з гнязда выйсці - пасвіць іх пагнала.
2.Як пагнала бабуленька куранятак пасці,
Сама села на пянёчку кудзелечку прасці.
Яшчэ нітак не ссучыла, а ўжо двух згубіла,
Сюды, туды павярнулась - ды на трэцяе спаткнулась.
3.- Ой, божа ж мой, божа, а што ж мне рабіці?
Як прыедзе дзед із лесу, будзе мяне біці!
Бедна, бедна, бедна я, бедна галоўка мая,
Будзе мяне біці!
4.Як прыехаў дзед із лесу ды да сваёй хаты,
Пытаецца ў бабулькі:"А дзе ж кураняты?
Цып,Цып,Цып,Цып,Цып,Цып,Цып,
Пуль,Пуль,Пуль,Пуль,Пуль,Пуль,Пуль,
А дзе ж кураняты?"
5.- Як не ведаў дзеду, так не будзеш ведаць,
Вось садзіся лепш за стол, дам табе абедаць.
Хадзі, хадзі мой дзядок, хадзі. хадзі галубок,
Дам табе абедаць
6.Разгневаўся дзедка, схапіў саламінку,
Пабіў бабцы, пахвастаў галаву і спінку.
Ой,ёй,ёй,ёй,ёй,ёй,ёй,
Ой,ёй,ёй,ёй,ёй,ёй,ёй,
Галаву і спінку!
Ссылка на минусовку: