Зорка мая, зоранька, для каго ў гары
Ноччу ты узорнаю ясненька гарыш?
Ці для маці сумнае, што пад ціхі ўздох
Цяжка думку думае аб сваіх сынох?
Прыпеў:
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька на руках засне!
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька засне!
Зорка мая, зоранька, для каго ў гары
Ноччу ты узорнаю ясненька гарыш?
Ці для падарожнага льеш ты ясны свет,
Што змыліў з дарожанькі, загубіўшы след?
Прыпеў:
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька на руках засне!
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька засне!
Татка спіць пад горкаю – думаў аб вясне.
Ты ж хоць сыну, зоранька, засвяці ясней!
Прыпеў:
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька на руках засне!
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька засне!
Ссылка на минусовку: