Исполнитель: Песняры

Композиция: Паляна

Паляна, паляна, паляна
Ў зялёным зацішшы пушчаным,
Паляна - люстэрка дзяўчыны
Ля сосен, бяроз і ялінаў.

Гляджу - не магу наглядзецца,
Бо ты запалоніла сэрца
І пахнеш сасновай жывіцай,
І песню пяеш, як крыніца.

Прыпеў (2 разы):
Паляна, паляна, паляна
Для ўсіх закаханых паўстанак.
Прыходжу сюды я з дзяўчынай -
Цалую яе пад калінай.

Вісяць над табой ноччу зоры,
З бязмежным прасторам гавораць
І вабяць магнітам мілосным,
І клічуць у вечныя вёсны.

Прыпеў (2 разы):
Паляна, паляна, паляна
Для ўсіх закаханых паўстанак.
Прыходжу сюды я з дзяўчынай -
Цалую яе пад калінай.

Прыпеў (2 разы):
Паляна, паляна, паляна
Для ўсіх закаханых паўстанак.
Прыходжу сюды я з дзяўчынай -
Цалую яе пад калінай.
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/pru/Пesnyary/Пalyana.html
www.ruminus.ru