Исполнитель: Песняры

Композиция: Стаіць вярба

Стаіць вярба
(беларуская народная песня)

Стаіць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкі.
Стаіць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкі.

Пад вярбою а тры дзевачкі,
Тры дзевачкі, тры малойчыкі.
Пад вярбою а тры дзевачкі,
Тры дзевачкі, тры малойчыкі.

Адзін кажа: - Я Алесю люблю.
Я з Алесяй па піва пайду. 
Я з Алесяй па піва пайду.
Другі кажа: - Я Арыну люблю.
А я з ёй на сена пайду. 
А я з ёй сто капіц нараблю.
Трэці кажа: - Я Аксінню люблю,
Я з Аксінняю жаці пайду.

Стаіць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкі.
Стаіць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкі.
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/pru/Пesnyary/Сtaic__vyarba.html
www.ruminus.ru