Исполнитель: Бяседа

Композиция: Марусенька 2

Марусенька, мая даражэнька,
Раскажы мне праўду харашэнька,
А што у цябе былі госці без мяне? - 2 раза
Капітан быў із Берліна,
А майор быў з Сахаліна,
А салдацік радавой з Беларусіі радной. – 2 раза

Марусенька, мая даражэнька,
Раскажы мне праўду харашэнька,
А што у цябе пілі госці без мяне? – 2 раза
Капітан піў руску водку,
А майор піў самагонку,
А салдацік радавой піў налівачку са мной.

Марусенька, мая даражэнька,
Раскажы мне праўду харашэнька,
А што у цябе елі госці без мяне? – 2 раза
Капітан еў парасёнка,
А майор еў гусянёнка,
А салдацік радавой еў курацінку са мной. – 2 раза

Марусенька, мая даражэнька,
Раскажы мне праўду харашэнька,
А дзе ж у цябе спалі без мяне? – 2 раза
Капітан спаў на прыпечку
А майор спаў на запечку.
А салдацік радавой спаў на коечкі маёй.

Марусенька, мая даражэнька,
Раскажы мне праўду харашэнька
А якія ў цябе былі госці без мяне? – 2 раза
Старшы брат быў із Берліна,
Серадольшы з Сахаліна,
А малодшы брацік мой з Беларусіі радной.

А малодшы брацік мой з Беларусіі радной.
А малодшы брацік мой з Беларусіі радной.
А малодшы брацік мой з Беларусіі радной.
Ссылка на минусовку:
https://ruminus.ru/minusovki/bru/Бyaseda/Мarusen_ka_2.html
www.ruminus.ru