Каханне, залатое каханне...
Я стаю, пахіліўшы чало.
Не спаткаў я цябе пры кургане,
Не сустрэў у завейных палёў.
Ты сама да мяне, маладога,
Прыгарнулася сэрцам сваім.
Усміхаліся далі, разлогі,
Усміхалася радасць у сінь.
Прыпеў:
Ой, ты, Стася, смуглявая Стася,
Што далей? Ты ў ветра спытайся!
Ой ты, Стася, смуглявая Стася,
Пакахаў, як ніхто, пакахаў!
А песні, сонцавейныя песні
Разліваліся ўсплёскамі хваль.
Яны сэрца каханне разнеслі,
Яны з сэрцам памчаліся ўдаль.
У гэты вечар самоты не песціў,
Найшчаслівейшы быў між людзей.
Ціха зоры смяяліся ў вецці,
Я на іх задумённа глядзеў.
Прыпеў.
Застануся з табою, красуня
Я не ведаў ўтехі ў жыцці
Мне расслухаць хацелася ў шуме
Аб чым ліст да ліста шапаціць
Пройгрыш.
Прыпеў.
Ссылка на минусовку: