Гаварыла мне матуля: "Ужывай заўжды цыбулю,
Бо цыбуля - гэта добра, ад усякіх там мікробаў
А зімой карысна люду каб пазбегнуць і прастуды"
Я не ведаю, што мне рабіць з матулею
Прымушае есці сала ды з цыбулею
А не думае пра тое, што мне дваццаць
І мне хочацца з дзяўкамі цалавацца
А не думае пра тое, што мне дваццаць
І мне хочацца з дзяўкамі цалавацца
\ Цыбуля, матуля мая дарагая,
У пытанні кахання мне перашкаджае \ 2р
Я не ведаю што мне рабіць з матулею
Прымушае есці сала ды з цыбулею
А не думае пра тое, што мне трыццаць
І даўно было б пара ўжо жаніцца
\ Цыбуля, матуля мая дарагая,
У пытанні кахання мне перашкаджае \ 2р
\ Цыбуля, матуля мая дарагая,
У пытанні кахання мне перашкаджае \ 2р
Усё ж найшоў нарэшце згоду я з матулею
Ем цяпер спакойна сала ды з цыбулею
А таму што мне даўно ўжо за сорак
І жаніцца а ніхто не ўгаворыць
\ Цыбуля, матуля мая дарагая
Смак сала нязменна заўжды паляпшае \ 2р
Ссылка на минусовку: