1. Дзе гаротны быў куток палескі
Дальняя глухая старана
Там цвітуць зялёныя палеткі
Каласіцца ў полі збажына
Прыпеў:
Сонца ў вокнах ярка залаціцца
І шуміць, пяе навокал гай
Прыгажэе родная Свяціца
Наш любімы, наш чароўны край
2.Адыйшлі ў нябыт даўно лучыны
Электрычнасць ззяе у глушы
І імчацца гонкія машыны
Па Свяціцкай роўненькай шашы
Прыпеў: той жа
3.Скрозь будуюць новенькія хаты
А народ Свяціцкі вось які
Спраўныя тут хлопцы і дзяўчаты
Дбайныя мужчыны і жанкі
Прыпеў:
Сонца ў вокнах ярка залаціца
Бусел крылы над сялом узнёс
І спявае новая Свяціца
Пра шчаслівы, радасны свой лёс |