Люблю цябе, Белая Русь (Ў.Карызна)
жытнёвае поле, лясы і азёры
крынічанька ў полі, а ў небе жаўрук
услухайся толькі, усё тут гаворыць
люблю цябе. Белая, Белая Русь
ну як не любіць тыя хаты ля гаю
ля сініх азёр і палёў залатых
дзе хлебам і соллю сяброў сустракаюць
і з песняй праводзяць, як родных сваіх
свет помніць і сёння, як ты ваявала
што кожны чацвёрты ў зямлі-беларус
з сынамі Радзімы Маскву адстаяла
жыццё адстаяла, о, Белая Русь
тут трэба ля гэтых азёр нарадзіцца
і слухаць гаворку, і бачыць зару
каб сэрцам і долей навек прычасціцца
к табе, мая чыстая, Белая Русь! |