Ад родных нiв, ад роднай хаты
У панскi двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
Цямнее край зубчаты бора...
I тчэ, забывшыся, рука
Замiж пярсiдзкага вузора
Цьвяток радзiмы васiлька.
I цягам долгiя часiны,
Дзявочыя забывшы сны,
Свае шырокiя тканiны
На лад пярсiдзкi ткуць яны.
Цямнее край зубчаты бора...
I тчэ, забывшыся, рука
Замiж пярсiдзкага вузора
Цьвяток радзiмы васiлька. |