1. Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Прыпеў:
Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу - ўсясвету малюсь,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
2. Я буду маліцца да яснага сонейка,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін
Прыпеў
3. Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, над табой.
Прыпеў |