Што, скажыце, цямнейшым на сьвеце ад ночы?
- Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы.
Што больш мае і тайнаў і чараў, як ночы?
-Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы.
Што, няведама дзе завядзе, як мрок ночы?
-Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы.
Што нас губіць, як гінуць зблудзіўшыя ночай?
-Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы. |