Бывай, абуджаная
Сэрцам, дарагая!
Чаму так горка,
Не магу я зразумець...
Шкада заранкi мне,
Што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго,
Якому ружавець.
Пайшла, нiколi ўжо
Не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая,
Каханая, бывай!
Стаю на ростанях былых,
А з паднябесься
Самотным жаўранкам
Звiнiць i плача май.
Пайшла, пакiнуўшы
Мне золкi i туманы,
Палынны жаль смугой
Ахутаных дарог.
Каб я хвiлiнаю
Нанесеныя раны
Гадамi ў сэрцы
Заглушыць сваiм ня мог!
Пайшла, нiколi ўжо
Не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая,
Каханая, бывай!
Стаю на ростанях былых,
А з паднябесься
Самотным жаўранкам
Звiнiць i плача май.
Пайшла, нiколi ўжо
Не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая,
Каханая, бывай!
Стаю на ростанях былых,
А з паднябесься
Самотным жаўранкам
Звiнiць i плача май.
Самотным жаўранкам
Звiнiць i плача май.
Самотным жаўранкам
Звiнiць i плача май. |