У зялёную дуброву
У зялёную дуброву пайду вечарам к мілому, раз, два
Пайду вечарам к мілому, раз
Пайду вечарам к мілому, каб завёў мяне дадому, раз, два
Каб завёў мяне дадому, раз
А мне маці прыказала, каб з казакам не стаяла, раз, два
Каб з казакам не стаяла, раз
А мне маці гаварыла, каб казака не любіла, раз, два
Каб казака не любіла, раз
Выехаў казак па нявесту, пад капытам камень трэснуў, раз, два
Пад капытам камень трэснуў, раз
У зялёную дуброву пайду к міламу сваёму, раз, два
Пайду к міламу сваёму, раз |