У купальскi вечарок" )
Дзяўчынка на Купалу рана
Хадзіла у поле ля ракі.
Дзяўчынка юная спявала,
І сабірала васількі.
Казала родная матуля,
Каб цуды сёння ў ноч пазнаць.
Зрабі вяночкі з васілёчкаў
І будзеш па рацэ пускаць.
Калі вяночак не патоне,
Не згасне свечачка на ім.
Адбудзецца ўсё, як хочаш,
У будучым жыцці тваім.
Прыпеў:
У купальскі вечарок
З васількоў спляту вянок,
Кіну ў сінюю ваду вяночак.
Ты плыві-плыві вянок,
Ды глядзі каб незнарок
Ты не знік ў глыбіні і ў ночы.
У купальскі вечарок
З васількоў спляту вянок,
Ды прыладжу свечачку між кветак.
Ты плыві-плыві вянок,
Каб віднеўся аганёк
Над ракою ў паветры лета.
Прыпеў.
Дзяўчынка ў вечар на Купалу
Ішла па берагу ракі.
Дзяўчынка юная спявала,
А па рацэ плылі вянкі.
Плылі дзявочыя надзеі,
І дух займала ў дзяўчын,
Калі на іх вянкі знікалі
На воднай гладзі ў начы.
Калі вяночак не патоне,
Не згасне свечачка на ім.
Адбудзецца ўсё, як хочаш,
У будучым жыцці тваім.
Прыпеў. |