Як вазьму я ружу-кветку, ды пушчу на воду
Плыві-плыві, ружа-кветка, да самога броду
Плыві-плыві, ружа-кветка, да самога броду
Плыла-плыла ружа кветка, ды стала круціцца.
Выйшла маці воду браці, пачала дзівіцца
Выйшла маці воду браці, пачала дзівіцца
Ой, ты мая ружа кветка, чаму ж ты завяла
Пэўна доўга ты, дзіцятка, На вадзе ляжала
Пэўна доўга ты, дзіцятка, На вадзе ляжала
Ўзяла маці ружу кветку, палажыла ў хаце
Ды як гляне ўспамінае, аб сваім дзіцяці
Ды як гляне ўспамінае, аб сваім дзіцяці
Як вазьму я ружу кветку, ды пушчу на воду
Плыві-плыві, ружа кветка, да самога броду
Плыві-плыві, ружа кветка, да самога броду |