А Лявонiху Лявон палюбiў,
Лявонiсе чаравiчкi купiў;
Лявонiха, душа ласкавая,
Чаравiчкамi паляскiвала.
Як я молада ў матулькi жыла,
Як вiшэнька у садочку цвiла,
Цвiла, цвiла да пацвiтывала,
З малайцамi ды пагулiвала.
Ой, Лявонiха, Лявонiха мая,
Ты такою прыгажуняй не была.
Як збяромся мы у свята пагуляць,
Нам Лявонiхi свёй не пазнаць.
Ах Лявонiха, Лявонiха мая,
Ты сягоння, нiбы ружа, расцвiла, -
Расцвiла буйнымi кветкамi
З добрым мужам ды i з дзеткамi.
Ой, згубiла мяне мамачка мая,
Што за цябе мяне замуж аддала,
Ой, чаму-ж цябе пярун не забiў,
Як ты мяне маладую палюбiў.
Лявонiха, Лявонiха мая!
Нехай цябе любiць чорт, ды не я,
А дзе-ж тыя кавалёчкi жывуць,
Што новыя тапарочкi куюць?
Куюць, куюць ды пазванываюць,
Нашых дзевачак падманываюць.
Куюць, куюць ды пазванываюць,
Нашых дзевачак падманываюць.
Ай, Лявонiха, Лявонiха мая,
Несалёную капусту дала,
А Лявона дык i чорт не бярэць:
Несалёную капусту жарэць.
А Лявонiха не жонка была,
Нямытую мне кашульку дала,
Нямытую, некачаную.
У суседа пазычаную. |