1.
Як бы ў лесе грыбы не радзілі.
Як бы дзеўкі гуляць не хадзілі.
А я чарнява, гарна – кучарава,
Грыбы не збірала, з казаком гуляла.
2.
Як бы ў двары не цвіла каліна,
Як бы ў бацькі не расла дзяўчына.
А я чарнява, гарна – кучарава,
Расла – вырастала, парабкам маргала.
3.
Як бы деўкі вечарамі шылі,
На вуліцу гуляць не хадзілі.
А я чарнява, гарна – кучарава,
Шыла – вышывала, хлопцаў чаравала.
4.
З таго часу не маю пакою.
Бо за мною хлопцы чарадою.
А я чарнява, гарна – кучарава,
Рабацяшча брала, хлопцам адказвала:
5.
Ой, вы, хлопцы, не рабіць марокі,
Е ў мяне Санька сіняокі.
А я чарнява, гарна – кучарава,
Яго цалавала – рушніком вязала. |