Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц памiж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мiнулы май,
Басанож прайдуся па траве.
Лашчыцца трава да босых ног,
З дальнiх паплавов плыве ракой
Ледзь прыкметны сумны халадок-
Подых юнi ўходзячай маей
Подых юнi ўходзячай маей.
Цiха цмокае ў сне рака
Ой, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска
На вадзе ад месяца гарыць.
А вакол травiцы росный рай
И бярозак белая сям’я
Мой чароўны беларускi край,
Бацькаўшчына светлая мая.
Бацькаўшчына светлая мая. |