Званочкі
1.Над Нёманам над крутаю ракою
Гуляе ясны месяц завідна
Шукае паміж хвалямі падкову,
Якую захапіла ноч адна
Прыпеў:
Званы, мае званочкі над Нёманам плывуць
Цалуе мілы ў вочкі: «Пабудзь, яшчэ пабудзь»
2.А там у хвалях зорачкі смяюцца
З вусакамі купаюцца яны
І пералівы над ракою ўюцца
Нібыта прывітальныя званы
Прыпеў:
3.Па беразе да ранку мы хадзілі
Знайшлі падкову шчасця на дваіх
І карагод з русалкамі вадзілі,
Пакуль той месяц не ўцёк да іх.
Прыпеў:
Проігрыш
4.Плылі званы над соннаю ракою
І спаць ішлі лажыцца ўшараты
На развітанне памахаў рукою
І быццам месяц засвяціўся ты
Прыпеў: (2 разы)
«Пабудзь, яшчэ пабудзь»
«Пабудзь, яшчэ пабудзь» |