Ой ты, люлечка мая, як жа ж ты курылась!
Палажыў я на паліцу – упала, разбілась!
Палажыў я на паліцу – упала, разбілась!
Прыпеў:
Люлечка, дудалка,
Выбівалка, стукалка,
Сама грае, сама б’е,
Выбівае, стукае.
Як пайшоў я на базар нову купаваці,
Купіў люльку чырвоную – ні з кім таргаваці.
Купіў люльку чырвоную – ні з кім таргаваці.
Прыпеў.
Як я люлечку купіў ды пачаў курыці –
Сабраліся мужычэнькі, хацелі набіці.
Сабраліся мужычэнькі, хацелі набіці.
Прыпеў. |