Рэчанька
муз.П.Ероменка сл.В.Пецюкевіча
1. Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых,
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых.
Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла
І пускала рэчанькай, беражком ішла.
Закружыла голаву мне быстая вада,
Падышоў каханы мой і руку падаў.
Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых,
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых.
прыпеў:
Ой жуда-бяда, ой як шуміць вада…
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць?
А дзе ж буду, рэчанька мая,
Любага чакаць, вяночкі віць?
2. Тут гуляла з мілым я да світальных зор,
З ім у снах аблётала ўвесь зямны прастор.
Ды не доўга шчасцейка зоркай ззяла мне –
За гарой згубілася ў горкім палыне.
Паляцеў каханы мой у далёкі свет,
Засталіся сцежачкі, незабыўны след…
Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых,
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых.
прыпеў:
Ой жуда-бяда, ой як шуміць вада…
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць?
А дзе ж буду, рэчанька мая,
Любага чакаць, вяночкі віць?
Ой жуда-бяда, ой як шуміць вада…
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць?
А дзе ж буду, рэчанька мая,
Любага чакаць….
4. Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых,
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых.
Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла
І пускала рэчанькай, беражком ішла.
Аааааааааа
|