Гора не бяда. сл.А. Легчилов, муз. Л. Ширин
Я не ведаю, што са мной,
I што далей мяне чакае
Можа суджана быць адной,
Бо адразу дваiх кахаю.
Чыста ў рэчаньцы вада,
Усё пераменіцца пустое
Людзi кажуць нездарма,
Што я бядовая – Гора не бяда!
Доля горкая ты мая
Я ж нiкому анi паўслова
Пагадала на караля
Зноў пiковы, i зноў бубновы.
Разгубiлася, не дай бог,
Ды паклiкаў на волю вецер.
Паспяшалася за парог,
Дзе даўно зачакаўся трэцi. |