Плача белая бяроза
Ля радзімага акна.
Разлучыў не час суровы,
Разлучыла нас вайна.
Закружыла, раскідала...
І бяда на ўсіх адна.
Доля добрая вянчала.
Разлучыла нас вайна.
Сэрца стогне, сэрца плача.
Крыўда ў ім, а не віна.
Быць магло усё іначай.
Разлучыла нас вайна.
Прыйдзе час - за Перамогу
Вып'ем горкага віна,
За любоў, за Перамогу,
Каб хутчэй прыйшла яна!
За любоў і Перамогу
вып'ем горкага віна. |