У тумане між разор
Дзе каліна ўецца,
Не стрымана, як віхор
Чорны конь нясецца.
Ты ляці, ляці звіні
Між азёр і гаю,
І дзяўчыну дагані
Тую што кахаю.
Гэй мой конік вараны
Сэрцам бег твой чую,
Б’юць падковы як званы
Аб зямлю сырую.
Гэй мой конік вараны
Сэрцам бег твой чую,
Б’юць падковы як званы
Аб зямлю сырую.
Б’юць падковы як званы
Аб зямлю сырую.
Ты мой конік верны конь
Лёгка без прынукі,
Выкрасай агонь з падкоў
І сагрэй мне рукі.
Для чарнявай што люблю
Чыё сніцца імя,
Зоркі ў небе запалю
Іскрамі сваімі.
Гэй мой конік вараны
Сэрцам бег твой чую,
Б’юць падковы як званы
Аб зямлю сырую.
Гэй мой конік вараны
Сэрцам бег твой чую,
Б’юць падковы як званы
Аб зямлю сырую.
Б’юць падковы як званы
Аб зямлю сырую.
Ты ляці, ляці ў прастор
Да красы дзяўчыны,
Пераскоквай цёмны бор
Рэкі і даліны.
Узлуецца прамаўчу
Ёй не запярэчу,
Толькі ціха прашапчу
Дзякуй за сустрэчу.
Гэй мой конік вараны
Сэрцам бег твой чую,
Б’юць падковы як званы
Аб зямлю сырую.
Гэй мой конік вараны
Сэрцам бег твой чую,
Б’юць падковы як званы
Аб зямлю сырую.
Б’юць падковы як званы
Аб зямлю сырую. |