Белая Русь
1. На ранішнім небе пунцовае сонца,
Іскрацца праменні на жоўтым лісці.
Над люстрам азёр да сонца і зор
Ляці, мая песня, ляці.
Каханне і радасць, душы азарэнне,
Ласкавыя словы мае не здарма,
Таму, што люблю я гэту зямлю
І веру, што лепшай няма.
2. Самотная кнігаўка плача над лугам,
Густой збажыною красуюць палі.
Світальнай парой сваёй дабрынёй
Ты сэрца маё наталі.
Застанься навекі святою і чыстай
У вэлюме дзіўным рамонкаў і руж,
Любоў і зямля, радзіма мая,
Пяшчотная Белая Русь.
|