О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканьне,
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханьні.
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я ўпарты,
І, каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцьце -
Усё што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягодня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых,
Ні ў час калі сьмяецца,
Сьпявае, або плача.
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся ў зьмярканьне.
Зьвіняць ёй завушніцы
Усё пра маё каханьне |