муз.Яўген Алейнік, сл. Юлія Быкава
Зноў чую твой голас, ці гэта мроіцца.
Там, дзе пачалося, там усё і скончыцца.
Так нам будзе лепей, хто гэта вырашыў.
Назаўжды я адлятаю апоўдні да выраю.
ПРЫПЕЎ:
Затрымай мяне сонечнымі цёплымі праменнямі,
Толькі нам вядомымі імгненнямі,
Зоркай, што плыве за небакрай.
Затрымай мяне, я твая, а ты таго не ведаеш,
Адчуваю тое, што ты адчуеш
Ды малюся небу - затрымай.
Паўкрока насустрач – так проста робіцца.
Вось толькі прычыны штосьці не знойдзецца.
Хто з нас будзе першым – справа умоўная.
Мы з табой ледзь не згубілі штосьці голоўнае.
ПРЫПЕЎ:
Вакаліз
ПРЫПЕЎ: |